Форма электронного обращения
Градиент

каркас сайта
ЛГАТК - твой старт в будущее!
Главная : УЧАЩИМСЯ : Декабрь 17

Песняры зямлі беларускай

       21 снежня работнікамі бібліятэкі каледжа для навучэнцаў першага курса была праведзена літаратурна-музычная  кампазіцыя “ Песняры зямлі беларускай”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я.Коласа.Імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа ў гісторыі беларускай літаратуры стаяць побач.  І Купала, і Колас амаль адначасова пачалі пісаць і выступілі ў друку, аднымі і тымі ж сацыяльна-палітычнымі абставінамі іх творчасць абумоўлівалася, на адным і тым жа народным грунце вырастала,аднолькавым пафасам поўнілася. Янку Купалу і Якубу Коласу давялося жыць і тварыць на памежжы дзвюх эпох. Яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя яны заявілі пра сябе на ўвесь голас і сталі яркімі зоркамі на паэтычным небасхіле беларускай літаратуры.Яны засеялі зерні праўды, любові, праніклі ў таямніцы народнай душы. Іх творчасць абуджае пачуццё нацыянальнай годнасці.

       Вядучыя Клундук Ю.(267в гр.) і Алейнік У.(269 р гр) пазнаёмілі  прысутных з жыццёвым і творчым шляхам майстра паэтычнага слова Я.Купалы. Працягнулі аповед пра выдатнага песняра  Я Коласа вядучыя Пліско В.( 268 б гр) і Маркоўскі С.(268 б гр.)Падчас мерапрыемства ўдзельнікі Шыдзько Л.( 268б гр.), Бяляк Я.(269 р гр),Нясцяронак М, Валуй В. (264р гр.) Кішулька В. (269 р гр) і Шэвалда У.(268 б гр)чыталі на памяць  вершы класікаў беларускай літаратуры.З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі  наведвальнікі мерапрыемства  даведаліся пра родныя мясціны паэтаў, слухалі   песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа, глядзелі ўрыўкі  з п’есы “Паўлінка” і паэмы “Новая зямля”.

     Суправаджэннем мерапрыемства стала  выстава “Волаты беларускай паэзіі”

Зямля Беларусі,зялёныя долы!  
З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой  
Зачэрпнулі думы Купала і Колас,  
З тваёю журбой і уцехай тваёй, 
На кожнай сцяжынцы іх песня і голас.

 

                  Загадчыца бібліятэкі А.М. Тарасевіч

Яндекс.Метрика